Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
22 кастрычніка 2020

"Музыку ў аб'ектыве" можна ўбачыць на выстаўцы ў Гомелі

22 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка фатаграфій Святланы Дзідкоўскай "Музыка ў аб'ектыве" адкрыта ў Музеі друку і фатаграфіі Гомельшчыны, паведамілі БЕЛТА ў Музеі гісторыі горада Гомеля.

У экспазіцыі - канцэртныя фатаграфіі, зробленыя з 2013-га па 2019 год. На здымках адлюстраваны выступленні Томаса Андэрса (Modern Talking), Ане Вескі, Il Volo, Таццяны Буланавай, Філіпа Кіркорава і іншых вядомых артыстаў.

"Святлана Дзідкоўская сваімі работамі знаёміць нас з творчасцю музыкантаў, атмасферай канцэртаў так, што складваецца ўражанне, што знаходзішся побач і адчуваеш тыя ж эмоцыі, што і гледачы на стадыёне, у зале", - расказалі ва ўстанове.

Арганізатары адзначылі: цікавасць да канцэртнай фатаграфіі з'явілася ў аўтара з каляднага канцэрта Томаса Андэрса ў горадзе Кобленц (Германія). "Гэта быў першы артыст у кадры Святланы Дзідкоўскай. Ёй хацелася запомніць канцэрт лепш, захаваць эмацыянальныя моманты", - дадалі ў музеі.

Святлана Дзідкоўская - мастак па драўнянай скані, прызёр рэспубліканскага фестывалю рамёстваў "Вясновы букет".

Выстаўка будзе працаваць па 17 лістапада.