Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
1 лютага 2022

Новікаў: памятаць папярэднікаў і захоўваць закладзеныя імі традыцыі - наш свяшчэнны абавязак

Мы павінны памятаць сваіх папярэднікаў і захоўваць закладзеныя імі традыцыі. Такое меркаванне па выніках паслання Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу выказаў генеральны дырэктар ААТ "Гомсельмаш" Аляксандр Новікаў, паведамляе БЕЛТА. 

Кіраўнік дзяржавы ў Пасланні закрануў практычна ўсе сферы жыцця, адзначыў Аляксандр Новікаў. Размова ішла як аб умацаванні бяспекі краіны, так і развіцці эканомікі, сацыяльнай сферы і захаванні гістарычнай памяці. 

Беларускі лідар не абышоў у Пасланні і важную для вытворчага сектара, уключаючы "Гомсельмаш", тэму лічбавізацыі эканомікі. "Укараненне ў вытворчасць элементаў "Індустрыі 4.0", новых лічбавых тэхналогій, аўтаматызацыя працы канструктараў, тэхнолагаў, стварэнне рабатызаваных і аўтаматызаваных вытворчасцей, укараненне сістэм кіравання на аснове поўнай лічбавай інтэграцыі работ па ўсім ланцужку ад стварэння канструкцыі да вырабу яе элементаў на рабочых месцах - асноўныя рэзервы. Акрамя таго, гэта загад часу, які не толькі дапаможа вытворчасці выключыць магчымы негатыўны ўплыў чалавечага фактару на якасць вырабленай прадукцыі, але і істотна павысіць прадукцыйнасць працы. Сярод плюсоў і рост аб'ёмаў вытворчасці ва ўмовах усё большага дэфіцыту прафесійна падрыхтаваных рабочых кадраў", - падкрэсліў Аляксандр Новікаў. 

Генеральны дырэктар адзначыў, што захаванне гістарычнай памяці для працоўнага калектыву ААТ "Гомсельмаш" - блізкая і зразумелая тэма. "Наша прадпрыемства, з'явіўшыся на эканамічнай карце краіны ў канцы 1920-х гадоў, у даваенныя і пасляваенныя гады ўнесла істотны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Беларусі, усяго Савецкага Саюза. І ў нашы дні прадаўжае забяспечваць харчовую бяспеку рэспублікі. Сотні гомсельмашаўцаў у час Вялікай Айчыннай вайны змагаліся на франтах, у падполлі і ў радах народных мсціўцаў, кавалі перамогу над ворагам у тыле ў далёкім Кургане, узнімалі завод з руін у канцы 1940-х, удзельнічалі ў яго рэканструкцыі ў 1970-1980-я. У нашым працоўным калектыве працавалі два Героі Савецкага Саюза, чатыры Героі Сацыялістычнай Працы, два поўныя кавалеры ордэна Працоўнай Славы, тры Ганаровыя грамадзяніны горада Гомеля і адзін Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці. Дзесяцігоддзямі напрацоўваўся вопыт і закладваліся традыцыі, якія дапамагаюць і сёння спраўляцца з цяжкасцямі і выклікамі часу. Памятаць сваіх папярэднікаў, захоўваць закладзеныя імі традыцыі - наш свяшчэнны абавязак", - рэзюмаваў генеральны дырэктар ААТ "Гомсельмаш".