Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
29 верасня 2020

Паўночны актыў "Беларуснафты" атрымаў прамысловы прыток нафты на Мяцельным радовішчы

Першы прамысловы прыток нафты атрымалі на Мяцельным радовішчы ў Заходняй Сібіры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Беларуснафты".

Распрацоўкай гэтай плошчы займаецца паўночны актыў "Беларуснафты" - кампанія "Янгпур". "На свідравіне нумар 871 Мяцельнага радовішча атрыманы фантанны прыток ваданафтавай сумесі. Дэбіт склаў 20 т нафты ў суткі. Улічваючы складанасць геалагічнай будовы плошчы, як шматпластавасць, адлегласць да існуючай інфраструктуры, такі вынік можна лічыць падзеяй для кампаніі", - расказалі на прадпрыемстве.

Мяцельнае радовішча распрацоўваецца з 2017 года. "Асноўныя і найбольш буйныя газакандэнсатныя і газавыя паклады актыву паспяхова ўведзены ўжо ў распрацоўку. Раней выпрабаваныя нафтавыя паклады далі прытокі вязкай, цяжкай і абводненай нафты. Гэта значна ўскладняе іх распрацоўку ў суровых кліматычных умовах Заходняй Сібіры. Працэс асваення ўскладняе і аддаленасць ад Мяцельнага радовішча існуючай інфраструктуры. Таму поспех НК "Янгпур" з атрыманнем першага прамысловага прытоку дарагога каштуе", - удакладнілі ў прэс-службе.

Паводле аператыўнай ацэнкі, атрыманыя запасы нафты ў гэтых пакладах складаюць звыш 400 тыс. т. "Гэта ў тры разы больш за пачатковыя запасы адкрытага год таму Багданаўскага радовішча. Усяго ж атрыманыя запасы нафтавых пакладаў Мяцельнага радовішча ацэньваюцца амаль на 900 тыс. т. Па плане да канца года новыя рэсурсы будуць пастаўлены на Дзяржаўны баланс запасаў карысных выкапняў", - адзначылі ў кампаніі. У далейшым неабходна падабраць тэхналогіі разбурвання і асваення нафтавых аб'ектаў, скласці тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва інфраструктуры.

Прадаўжаецца распрацоўка газу і газавага кандэнсату Мяцельнага радовішча. Сутачная здабыча газу дасягае 2,7 млн кубаметраў, газакандэнсату - 240 т. "Гэта значны рост, які паб'е не толькі мінулагодні рэкорд, але і за ўсю гісторыю прадпрыемства. Шмат у чым дзякуючы развіццю газакандэнсатнага блока кампаніі "Янгпур" у бягучым годзе здабыча вуглевадароднай сыравіны ў параўнанні з мінулым годам вырасце больш як на 70 працэнтаў і перасягне 1,1 млн т у нафтавым эквіваленце", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

ААТ "НК "Янгпур" - нафтагазаздабыўная кампанія. З 2013 года прадстаўляе "Беларуснафту" на расійскім рынку здабычы нафты і газу. Вядзе пошук, разведку і распрацоўку радовішчаў Ізвесцінскага ліцэнзійнага ўчастка, размешчанага ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Сярод асноўных відаў дзейнасці - здабыча нафты, газу, газавага кандэнсату, першасная перапрацоўка нафты, пастаўка вуглевадароднай сыравіны і прадуктаў яе перапрацоўкі прадпрыемствам РФ і замежных краін. Усяго ў эксплуатацыі знаходзіцца шэсць актываў. Гэта Ізвесцінскае, Усходне-Ізвесцінскае, Багданаўскае, Асенняе нафтавыя радовішчы, а таксама Уюжнае газакандэнсатнае і Мяцельнае нафтагазакандэнсатнае.-0-