У Гомельскай вобласці азімыя збожжавыя пасеялі на палове запланаваных плошчаў

3 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці азімыя збожжавыя культуры пасеяны на плошчы 139 тыс. га, або на 50 працэнтах ад плана. Аб гэтым паведаміў сёння на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Петражыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Дзмітрыя Петражыцкага, Мазырскі раён пасеяў ужо 84 працэнты. У той жа час Кармянскі, Калінкавіцкі, Лоеўскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі - крыху больш як па 40 працэнтаў.
Пад сяўбу азімых збожжавых культур у вобласці падрыхтавалі 204,7 тыс. га глебы (67 працэнтаў ад плана).
Гаворачы пра нарыхтоўку кармоў, старшыня аблсельгасхарча адзначыў, што кукурузу на сілас у рэгіёне ўбралі на 141 тыс. га, або на 57 працэнтах. "У цэлым на кожную ўмоўную галаву жывёлы грамадскага сектара нарыхтавана больш як па 21 ц кармавых адзінак, гэта вышэй за ўзровень мінулага года", - дадаў ён.
Аграрыі ўбралі 6,9 тыс. га кукурузы на зерне (15 працэнтаў ад плана). Намалочана 40,2 тыс. т з ураджайнасцю амаль 59 ц/га, што больш як на 11 ц/га вышэй за паказчык 2021 года.-0-