Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
22 сакавіка 2021

Выстаўка жывапісу "Маленькія жанчыны" адкрываецца ў Гомелі

22 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка жывапісу "Маленькія жанчыны" адкрываецца сёння ў Гомелі, паведамілі БЕЛТА ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна.

Выстаўка гомельскай мастачкі Вольгі Цылюрык праходзіць у рамках праекта "Выставачная прастора - маладым". У экспазіцыю ўвайшлі 10 жывапісных работ, якія адлюстроўваюць розны эмацыянальны стан жаночых персанажаў.

Як расказалі арганізатары, Вольга Цылюрык працуе ў тэхніцы акрылавага жывапісу, вывучае і ўдасканальвае тэхналогіі і тэхнікі. "Сваю работу вядзе ад плямы, натхняецца абстрактнымі фактурамі фону, спрабуе розныя колеравыя рашэнні. У працэсе работы аналізуе атрыманую кампазіцыю, спрабуе знайсці персанажа або нацюрморт. Аўтару блізкія вобразы анёлаў, міфічных істот, вытанчаныя сілуэты кветак. Свае ўражанні мастачка адразу пераносіць на палатно. Аўтарская творчасць балансуе на мяжы прастаты сюжэту, глыбокага сэнсу і дэкаратыўнасці", - удакладнілі ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы.

Вольга Цылюрык нарадзілася ў Гомелі. У 2012 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж, у 2017 годзе - мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Цяпер працуе выкладчыкам у Красненскай дзіцячай школе мастацтваў Гомельскага раёна на аддзяленні выяўленчага мастацтва, дапамагае раскрываць творчы патэнцыял юным мастакам. Сумяшчае работу ў школе з творчасцю. Удзельнічае ў выстаўках, праектах, конкурсах "PROдвижение" (ДУ "Карцінная галерея Г.Х. Вашчанкі"), "Я Манэ, Я Шышкін, Я Малевіч" (г. Мінск), "Я мастак, я так бачу" (ДУ "Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі") і інш.

Адкрыццё выстаўкі намечана на 16.00, прадоўжыцца да 22 красавіка. Уваход свабодны.