Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
20 жніўня 2019

Амаль 189 тыс. дзяцей атрымаюць матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года

У 2019 годзе аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года па падпраграме "Сям'я і дзяцінства" дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" плануецца аказаць прыкладна 189 тыс. дзяцей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года прадаставяць сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. Выплаты прадугледжаны на кожнага навучэнца ўстановы агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у памеры да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, што дзейнічае на 1 жніўня 2019 года (да Br69). Канкрэтны памер дапамогі ўстанаўліваецца рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў у залежнасці ад фінансавых магчымасцей рэгіёна.

Дапамогу ў падрыхтоўцы да школы акажуць і малазабяспечаным сем'ям, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. Выплаты ажыццяўляюцца ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог. Сродкі прадастаўляюцца на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад. Памер выплат вызначае раённая камісія ў кожным выпадку індывідуальна зыходзячы з даходу сям'і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

Па пытаннях прадастаўлення аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года, аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі неабходна звяртацца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы жыхарства.

Таксама гуманітарная і дабрачынная дапамога малазабяспечаным і іншым катэгорыям маючых патрэбу сем'яў з дзецьмі аказваецца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ва ўсіх рэгіёнах краіны праводзяцца дабрачынныя акцыі і марафоны па зборы школьных прылад, адзення, абутку і грашовых сродкаў. Матэрыяльная дапамога сем'ям для падрыхтоўкі дзяцей у школу прадастаўляецца прадпрыемствамі і арганізацыямі па месцы работы бацькоў у адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі або іншымі лакальнымі актамі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)