Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
22 ліпеня 2019

Беларускія аграрыі сабралі першы мільён тон збожжа

Беларускія аграрыі сабралі першы мільён тон збожжа новага ўраджаю. Аб гэтым паведаміў 21 ліпеня міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько на цырымоніі ўшаноўвання першых у Гомельскай вобласці экіпажаў, якія намалацілі 1 тыс. т збожжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў міністр, паводле аператыўных даных, атрыманых 21 ліпеня ад абласцей, у краіне намалочана ўжо звыш 1 млн т збожжа. "Усе рэгіёны ўключыліся ва ўборку. У паўднёвых, напрыклад, у Брэсцкай вобласці абмалочана больш за 30 працэнтаў плошчаў, добрыя тэмпы дэманструе Гомельская вобласць, - сказаў ён. - Першы мільён збожжа паказвае, што тэмпы ўжо набраны, з кожным днём яны павінны нарошчвацца".

Цяпер, падкрэсліў Анатоль Хацько, перад хлебаробамі стаіць задача ўбіраць 5 працэнтаў плошчаў збожжавага палетка ў дзень, пакуль гэтаму спрыяе і надвор'е. Для ўборкі збожжа таксама прыцягнуты сілы з прамысловых прадпрыемстваў, падключаюцца актыўна да ўборачнай кампаніі студэнты профільных ВНУ.

Ураджай у разрэзе абласцей адрозніваецца, таму што вялікі ўплыў аказалі ў гэтым годзе ўмовы надвор'я. Напрыклад, аграрыі Гомельскага рэгіёна актыўна змагаліся з фактарам надвор'я, вялі перасеў культуры на месцы загінулых пасеваў, каб захаваць баланс па кормавытворчасці і кампенсаваць недабор збожжа.

Паводле слоў міністра, сёння ў краіне ўжо дзясяткі экіпажаў камбайнераў перасягнулі рубеж 1 тыс. т намалочанага ўраджаю. "У нас склалася добрая традыцыя ўшаноўваць перадавікоў жніва, і яна павінна захоўвацца", - упэўнены Анатоль Хацько. Ён таксама лічыць, што дасягнутыя камбайнерамі рэзультаты - гэта вынік работы і брыгадзіраў, і аграномаў, і іншых сельскагаспадарчых службаў.

Гаворачы аб мерах падтрымкі хлебаробаў, міністр адзначыў, што распрацаваны палажэнні аплаты працы, карэкціроўкі ў якія ўносяць і вобласці, і гаспадаркі. На яго думку, вельмі важна і маральная падтрымка тых, хто працуе на нівах.

Анатоль Хацько таксама звярнуў увагу, што ў краіне створаны неабходны запас паліва для цяперашняй кампаніі, выдзелены крэдытныя лініі па дзяржзаказе і г.д. Важна на месцах актывізавацца, каб уборку ўраджаю правесці якасна і ў аптымальныя тэрміны, падкрэсліў міністр.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)