Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
28 кастрычніка 2020

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лістапада

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лістапада павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br256,1 да Br258,11 і будзе дзейнічаць да канца студзеня 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2020 года нумар 95 на перыяд з 1 лістапада па 31 студзеня 2021 года зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

БМП у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br258,11, што на 0,8 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка.

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах верасня): працаздольнае насельніцтва - Br285,68, пенсіянеры - Br195,15, студэнты - Br248,06, дзеці ва ўзросце да трох гадоў - Br165,18, дзеці ад 3 да 6 гадоў - Br228,85, дзеці ад 6 да 18 гадоў - Br278,16.

Прапарцыянальна росту БПМ зменяцца і існуючыя ў сістэме сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, што вылічаюцца ад памеру БПМ: памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, надбаўкі і павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў. Гэтыя выплаты павялічваюцца адпаведна з ростам БПМ на 0,8 працэнта.