Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
18 студзеня 2024

Больш за 150 рэспубліканскіх арганізацый прынялі ўдзел у акцыі "Нашы дзеці"

Прадстаўнікі больш як 150 рэспубліканскіх арганізацый наведалі розныя аб'екты падчас акцый "Нашы дзеці". Аб гэтым у час прэс-канферэнцыі заявіла галоўны спецыяліст Упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Алена Вайцяховіч, перадае карэспандэнт БелТА.

Акцыя "Нашы дзеці" праводзіцца ў Беларусі ўжо больш за 25 гадоў. "У гэтым годзе ўрачыстае адкрыццё акцыі прайшло ў новым фармаце - у маёнтку беларускага Дзеда Мароза ў нацпарку "Белавежская пушча". На адкрыццё былі запрошаны 150 дзяцей. Кожная дэлегацыя паўдзельнічала ў квэсты і з дапамогай карты адшукала канверты з пасланнямі ад кожнай вобласці і Мінска. Таксама быў арганізаваны тэлемост з усімі абласнымі цэнтрамі Беларусі", - адзначыла галоўны спецыяліст.

Паводле яе слоў, у далейшым традыцыя такога адкрыцця акцыі будзе прадоўжана. Так, у наступным годзе эстафету ў Брэсцкай вобласці прыме Віцебская.

"Штогод у акцыі "Нашы дзеці" бяруць удзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных арганізацый, банкаў, канцэрнаў, а таксама прадпрыемстваў. У гэтым годзе прадстаўнікі больш за 150 рэспубліканскіх арганізацый наведалі розныя аб'екты. Сярод іх былі дзіцячыя дамы, школы, інтэрнаты, а таксама дамы-інтэрнаты для дзяцей з інваліднасцю, дзіцячыя бальніцы, рэабілітацыйныя цэнтры, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы", - расказала Алена Вайцяховіч.

Яна дадала, што акцыя заклікана не толькі павіншаваць дзяцей, але і аказаць садзейнічанне ў вырашэнні якіх-небудзь важных пытанняў, прыцягнуць увагу грамадства да актуальных праблем. У якасці падарункаў юнакі і дзяўчаты атрымалі не толькі прысмакі, але і сродкі для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама для навучання, лячэння і развіцця.