Дакументы на 85 мільёнаў долараў падпісалі прадстаўнікі Гомельскай вобласці на выставе імпарту ў Шанхаі
Дакументы на 85 мільёнаў долараў падпісаны падчас дня Гомельскай вобласці на 6-й Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі (China International Import Expo). Такую інфармацыю начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Ірыны Давыдзенка прыводзіць тэлеграм-канал "Гомельшчына афіцыйна", паведамляе БелТА.
Як адзначыла Ірына Давыдзенка, усяго падпісана шэсць дакументаў, у тым ліку па экспартных пастаўках.
Паводле яе слоў, пагадненне аб супрацоўніцтве па прыцягненні інвест-цый заключылі СЭЗ "Гомель-Ратон" і Сычуаньская асацыяцыя садзейнічання эканамічнаму і гандлёваму супрацоўніцтву "Адзін пояс – адзін шлях". Акрамя таго, падпісаны дакумент аб намерах па ўсталяванні пабрацімскіх сувязей паміж Жлобінскім раёнам Гомельскай вобласці і горадам Баатоу аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, дадала начальнік упраўлення.
Таксама прадстаўнікі дэлегацыі Гомельскай вобласці падчас кантактна-кааперацыйнай біржы правялі шэраг перамоў з замежнымі партнёрамі.