Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
17 мая 2021

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні прагматычнага дыялогу з Нарвегіяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Нарвегіі Харальда V і ўвесь нарвежскі народ з нацыянальным святам - Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Нарвегія з'яўляецца буйнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў рэгіёне Паўночнай Еўропы. "Прыемна бачыць, што дасягнуты высокі ўзровень двухбаковага гандлю вытрымаў выпрабаванне пандэміяй, - гаворыцца ў віншаванні. - Мінск зацікаўлены ў прадаўжэнні прагматычнага дыялогу з Осла на прынцыпах узаемнай павагі. Разлічваем на захаванне канструктыўнага супрацоўніцтва ў розных галінах і сумесную работу на міжнародных пляцоўках". 

Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што Нарвегія будзе дастойна выконваць ганаровыя і адказныя абавязкі непастаяннага члена Савета Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Харальду V моцнага здароўя і новых здзяйсненняў, а нарвежскаму народу - міру і згоды.