Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
25 мая 2018

Лукашэнка даручыў прапрацаваць увядзенне крымінальнай адказнасці за допінг

У Беларусі вызначаны практычныя механізмы для прадухілення і прафілактыкі прымянення забароненых у спорце рэчываў і метадаў, а таксама меры адказнасці за парушэнне антыдопінгавых правіл. Адпаведны ўказ нумар 201 "Аб процідзеянні допінгу ў спорце" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Цяпер у выпадку дыскваліфікацыі спартсмена або яго персаналу за допінг ім будзе забаронена займацца педагагічнай дзейнасцю ў сферы фізічнай культуры і спорту. Іх таксама абавяжуць кампенсаваць сумы стымулюючых выплат, прадугледжана пазбаўленне дзяржаўных узнагарод, да якіх яны былі прадстаўлены за адпаведныя спартыўныя рэзультаты.

За сістэматычнае грубае парушэнне антыдопінгавых правіл федэрацыі (саюзы, асацыяцыі) могуць быць пазбаўлены права на атрыманне дзяржпадтрымкі, вызваленне ад падаткаў і збораў (пошлін) замежнай бязвыплатнай дапамогі. Таксама магчыма іх выключэнне з рэестра федэрацый на тэрмін да двух гадоў.

У адносінах да нацыянальных і зборных каманд у такіх выпадках прадугледжаны меры, якія ўключаюць змяншэнне іх колькасці і фінансавання.

Ураду даручана прапрацаваць пытанне аб устанаўленні крымінальнай адказнасці за выкарыстанне забароненых рэчываў і метадаў, а таксама за схіленне спартсменаў да парушэння антыдопінгавых правіл.