Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
9 снежня 2021

Лукашэнка даў інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT. У якасці інтэрв'юера выступіла журналіст і вядучая тэлеканала TRT Haber Ніса Эфендзіаглу, паведамляе БЕЛТА. 

Турэцкая тэлерадыёкампанія TRT, або Фонд турэцкага радыё і тэлебачання, створана ў 1964 годзе для вяшчання ад імя турэцкай дзяржавы і да 1990-х гадоў заставалася адзінай на тэрыторыі Турцыі. На сённяшні дзень мае шырокую сетку тэле- і радыёканалаў на розную тэматыку, якія вяшчаюць на краіны Еўропы, Блізкага Усходу, Афрыкі, Азіі, Аўстралію. У структуру TRT уваходзяць 14 тэлевізійных каналаў, у тым ліку 6 нацыянальных, а таксама 3 міжнародныя, 16 радыёканалаў нацыянальнага і рэгіянальнага ахопу і два замежныя. Навіны таксама публікуюцца на 41 мове на інтэрнэт-сайце тэлерадыёкампаніі.