Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
4 сакавіка 2022

Лукашэнка: новая Канстытуцыя Беларусі ўступіць у сілу 15 сакавіка

Абноўленая Канстытуцыя Беларусі ўступіць у сілу 15 сакавіка. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гісторыю суверэннай Беларусі ўпісана новая старонка - 27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум, на якім абсалютная большасць грамадзян падтрымала прапанаваныя канстытуцыйныя папраўкі. 

"А гэта значыць, што падзея ўвойдзе ў падручнікі як чарговая вяха развіцця суверэннай краіны. І вельмі сімвалічна, што абноўлены Асноўны закон уступіць у сілу 15 сакавіка - у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.