Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
9 сакавіка 2021

Лукашэнка паставіў задачу па развіцці новых напрамкаў работы ў структуры Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Віктар Шэйман далажыў аб выніках работы Кіраўніцтва справамі, падведамных арганізацый і прадпрыемстваў за 2020 год. Спрацавалі добра, тэмп росту - 150,4 працэнта. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала Br2,7 млрд. Забяспечаны рост дабаўленай вартасці ў 2,5 раза. Прадукцыйнасць працы па дабаўленай вартасці павялічылася амаль у 2,6 раза. 

Эфектыўна спрацаваў сельскагаспадарчы сектар - тэмп росту аб'ёмаў валавой прадукцыі да 2019 года склаў 115,6 працэнта. Рост адзначаецца па ўсіх напрамках, уключаючы ўраджай збожжавых, вытворчасць малака, гадоўлю жывёлы і птушкі. 

Тэмп росту аб'ёмаў прамысловай прадукцыі склаў 104,6 працэнта. 

Віктар Шэйман праінфармаваў, што добра спрацавала і будаўнічая галіна. Павялічаны аб'ёмы вытворчасці з чыстым прыбыткам. Сярод канкрэтных праектаў - завершанае будаўніцтва музея пад адкрытым небам у Нацыянальным парку "Прыпяцкі". 

Што датычыцца турыстычнага напрамку, то было адзначана, што эпідэміялагічная сітуацыя 2020 года негатыўна паўплывала на работу - знізілася загрузка ў атэлях і санаторыях. 

Абарот знешняга гандлю таварамі і паслугамі па лініі Кіраўніцтва справамі ў 2020 годзе склаўся ў памеры $240,8 млн. Экспарт тавараў і паслуг склаў амаль $197 млн. 

Заслухаўшы даклад, кіраўнік дзяржавы паставіў задачу па далейшым нарошчванні вытворчасці, развіцці новых напрамкаў работы. Напрыклад, асаблівую ўвагу даручана ўдзяліць сферы дрэваапрацоўкі, а таксама нарошчванню абаротаў у турыстычнай галіне.

 Традыцыйна ў час сустрэчы з кіраўніком спраў абмяркоўвалася і супрацоўніцтва з краінамі афрыканскага кантынента. Як было даложана, на сённяшні дзень ідзе працэс стварэння сельскагаспадарчых, будаўнічых і прадпрыемстваў па транспарціроўцы і перавозцы грузаў.