25 мая 2018
МАРГ упаўнаважылі рэгуляваць цэны на прадукцыю грамадскага харчавання ва ўстановах адукацыі
Паўнамоцтвы па рэгуляванні цэн на прадукцыю грамадскага харчавання, што рэалізуецца ва ўстановах адукацыі, перадаюцца Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гэта прадугледжана ўказам, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент уносіць карэкціроўкі ва ўказ ад 25 лютага 2011 года нумар 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь". Змяненні таксама прадугледжваюць яго прывядзенне ў адпаведнасць з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе.