Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
29 кастрычніка 2020

Медустановы гатовы да ранняга выяўлення пацыентаў з COVID-19 і аказання ім дапамогі

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медустановы гатовы да ранняга выяўлення пацыентаў з COVID-19 і аказанняі ім меддапамогі, заявіў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў Мінску на пасяджэнні савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя СНД, якое прайшло з выкарыстаннем відэа-канферэнц-сувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Забяспечана гатоўнасць арганізацый аховы здароўя да ранняга выяўлення асоб з сімптомамі, якія не выключаюць інфекцыю, аказання ім меддапамогі, правядзення адпаведных санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў", - сказаў Аляксандр Тарасенка.

Ён праінфармаваў, што спецыялісты адпаведных устаноў праводзяць санітарна-эпідэміялагічнае расследаванне кожнага выпадку захворвання з максімальным вызначэннем кола кантактаў. Своечасовае выяўленне пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй дазваляе дзейнічаць, каб папярэдзіць распаўсюджванне захворвання. Усё гэта накіравана на тое, каб мінімізаваць рызыку завозу і распаўсюджвання COVID-19 як сярод грамадзян Беларусі, так і сярод замежных грамадзян.

"У нашай краіне не быў усталяваны рэжым татальнага каранціну, так званы лакдаўн, аднак у красавіку ўрадам было ўведзена абмежавальнае мерапрыемства ў выглядзе самаізаляцыі. Цяпер у рэспубліцы рэалізуецца комплексны план мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, у якім удзельнічаюць усе ведамствы, зацікаўленыя ў правядзенні прафілактыкі", - адзначыў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.