Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
16 лістапада 2020

Міністэрства аховы здароўя разлічвае выйсці на плато па захваральнасці на каранавірус у снежні-студзені

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя разлічвае выйсці на плато па захваральнасці на каранавірус у снежні 2020 года - студзені 2021-га. Аб гэтым расказаў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір", паказанай 15 лістапада на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Увогуле па рэспубліцы спадзяёмся, што сітуацыя з выхадам на плато будзе назірацца ў снежні, нават студзені. Але з улікам таго, што эпідсезон па захваральнасці на грып прагназуецца на студзень-люты, тут накладваюцца яшчэ і вострыя рэспіраторныя інфекцыі з грыпам. Самі разумееце, можам і да лютага з улікам гэтых інфекцый выйсці (на плато. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў Аляксандр Тарасенка.

Паводле яго ацэнкі, паступовае зніжэнне захваральнасці на COVID-19 магчыма "ўжо да вясны і нават бліжэй да лета". Хоць і цяпер у пэўных рэгіёнах, напрыклад у некаторых раёнах Мінскай вобласці, за апошні тыдзень адзначаецца зніжэнне захваральнасці на каранавірус.

Галоўны санітарны ўрач адзначыў, што сітуацыя з COVID-19 сёння больш сур'ёзная, чым пры першай хвалі, але яна кантралюемая.