Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
17 снежня 2020

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе адмовіцца ад навагодніх карпаратываў

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе адмовіцца ад навагодніх карпаратываў, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў эфіры праграмы "Зразумелая палітыка" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Міністэрства аховы здароўя сумесна з Сусветным банкам распрацавала інфармацыйную стратэгію, і першая акцыя будзе праходзіць пад дэвізам "Новы год - дамашняе свята", - сказаў Аляксандр Тарасенка. - Мы заклікаем насельніцтва не наведваць грамадскія месцы (рэстараны, кафэ, карпаратывы), абмежаваць наведванне сваякоў, паколькі ёсць пэўная рызыка, асабліва для ўзроставых людзей з хранічнымі захворваннямі. Новы год - гэта сапраўды дамашняе свята".

Паводле слоў кандыдата медыцынскіх навук загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрыя Горбіча, цяпер у краіне сапраўды больш пацыентаў з каранавірусам, чым гэта было ў першую хвалю. Калі вясной шпіталізавалі фактычна ўсіх, у тым ліку з лёгкім ходам захворвання і нават кантактаў першага ўзроўню, то на гэты момант стацыянары прымаюць найбольш цяжкіх пацыентаў.

Выхад на плато па захваральнасці на COVID-19 чакаецца да канца снежня. На гэтым узроўні, паводле прагнозаў, краіна пратрымаецца месяц-два, пасля чаго пойдзе паступовае зніжэнне колькасці рэгіструемых выпадкаў COVID-19.