Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
29 снежня 2020

Пералік дзяржаўных праграм на 2021-2025 гады зацвердзілі ў Беларусі

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пералік дзяржаўных праграм на 2021-2025 гады зацвердзілі ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 снежня 2020 года нумар 759, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. У пералік увайшлі 30 дзяржаўных праграм і 6 спецыяльных праграм.

Згодна з дакументам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання будзе адказным за распрацоўку дзяржпраграмы "Аграрны бізнес", якая разлічана на 2021-2025 гады. Яна ўключае ў сябе дзевяць падпраграм. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях вызначаны адказным заказчыкам праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі. Мінфін стаў заказчыкам дзяржпраграмы "Кіраванне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку", якая разлічана на 2020 год і на перыяд да 2025 года і складаецца з васьмі падпраграм.

МНС зоймецца рэалізацыяй праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і "Урэгуляванне надзвычайных сітуацый", Мінпрацы - дзяржпраграм "Сацыяльная абарона" і "Рынак працы і садзейнічанне занятасці", Міністэрства аховы здароўя - праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека", а Мінпрыроды - "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў".

Адказным заказчыкам дзяржаўнай праграмы "Беларускі лес" вызначаны Мінлясгас. Праграмы "Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка" і "Навукова-інавацыйная дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" будзе рэалізоўваць НАН, праграмы "Беларусь гасцінная" і "Фізічная культура і спорт" - Мінспорт, а праграмы "Энергазберажэнне" - Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі. Мінтранс назначаны адказным за праграмы "Транспартны комплекс" і "Дарогі Беларусі", Мінэканомікі - за праграму "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва", Мінадукацыі - "Адукацыя і маладзёжная палітыка", Міністэрства культуры - "Культура Беларусі".

Мінжылкамгас, Мінэнерга і МАРГ падрыхтуюць праграму "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе", якая ўключае ў сябе сем падпраграм. Мінсувязі падрыхтуе праграму "Лічбавае развіццё Беларусі", Мінбудархітэктуры - "Будаўніцтва жылля", Дзяржкаммаёмасць - "Зямельна-маёмасныя адносіны, геадэзічная і картаграфічная дзейнасць", Мінінфарм - "Масавая інфармацыя і кнігавыданне". Міністэрства абароны выступіць адказным заказчыкам дзвюх дзяржаўных праграм - "Увекавечанне памяці аб загінулых пры абароне Айчыны" і "Добраўпарадкаванне ваенных гарадкоў". За МУС замацавана праграма "Забеспячэнне правапарадку", за ДМК - "Інфраструктура пунктаў пропуску на дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь", а за ДПК - "Пагранічная бяспека".  

Згодна з дакументам, адказнымі распрацоўшчыкамі спецыяльных праграм вызначаны Міністэрства абароны, Камітэт дзяржбяспекі, НАН, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт і Дзяржпагранкамітэт.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.