Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
21 снежня 2020

Прызыўная кампанія ў Беларусі прадоўжана да 1 студзеня 2021 года

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпісаў указ нумар 469, якім карэкціруецца ўказ нумар 297 ад 3 жніўня 2020 года "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з дакументам тэрміны прызыўной кампаніі і адпраўкі грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, да месцаў праходжання службы прадоўжаны да 1 студзеня 2021 года. Гэта дасць магчымасць з улікам неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі, якая склалася, забяспечыць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні асабовым складам з ліку новага папаўнення ў межах колькасці, устаноўленай раней указам нумар 297.