Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
17 лістапада 2020

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені-верасні выраслі на 4,9 працэнта

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-верасні склалі 104,9 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,8 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,4 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23 працэнты, даходы ад уласнасці і іншыя - 4,8 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.