Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
14 кастрычніка 2020

"Самая святая місія на Зямлі" - Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Самая святая місія на Зямлі - мацярынства. Гэта вялікае шчасце - дарыць жыццё і бачыць сваё прадаўжэнне ў наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з велізарнай любоўю, цярплівасцю і пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокую і адказную ролю маці ў захаванні спрадвечных традыцый. З сем'яў, у якіх бацькі вучаць сваім прыкладам шанаваць старэйшыя пакаленні, ганарыцца гісторыяй і дасягненнямі краіны, паважаць нацыянальную культуру і любіць родную зямлю, фарміруецца духоўна моцны незалежны народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў шматдзетным маці: "Дзякуючы вам прадаўжаецца наша гісторыя і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню Беларусі. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем'ям, ствараць лепшыя ўмовы для жанчын, якія гадуюць дзяцей і актыўна рэалізуюць сябе ў сацыяльнай і прафесійнай сферах".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім суайчынніцам і іх блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту. "Нашы дарагія мамы! Прыміце нізкі паклон за вашы працу, клопат і бясконцую мацярынскую любоў", - дадаў Прэзідэнт.-0-