Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
23 кастрычніка 2019

У Беларусі беспрацоўныя могуць прайсці навучанне больш як па 100 прафесіях

У Беларусі беспрацоўным прапануецца прайсці навучанне больш як па 100 прафесіях, паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алег Такун у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"У цэлым па краіне беспрацоўныя могуць прайсці перанавучанне больш як па 100 прафесіях. Прычым частка з іх - амаль 20 працэнтаў - гэта прафесіі інтэграваныя, калі чалавек адначасова атрымлівае іх дзве і больш, напрыклад, сакратара і інспектара аддзела кадраў. Як правіла, гэта больш распаўсюджана ў рабочых прафесіях (тынкоўшчык-маляр, абліцоўшчык-плітачнік)", - расказаў Алег Такун.

Атрымаць другую вышэйшую або прайсці перападрыхтоўку можна, у прыватнасці, на базе Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Як расказаў рэктар інстытута Алег Лісейчыкаў, другую вышэйшую можна атрымаць па спецыяльнасцях "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм", "лагістыка", "бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці", "псіхалогія". Рыхтуюць і адміністратараў, кладаўшчыкоў, спецыялістаў па аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку, офісных інтэрнэт-тэхналогіях, рэкламнай графіцы, камп'ютарнай вёрстцы. Акрамя таго, у інстытуце вядзецца падрыхтоўка па інтэграваных групах прафесій: сакратар, інспектар аддзела кадраў, архіварыус.

"Спіс спецыяльнасцей, запатрабаваных на рынку працы, вызначае камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Мы ўзаемадзейнічаем і аператыўна рэагуем па распрацоўцы вучэбна-праграмнай дакументацыі", - рэзюмаваў Алег Лісейчыкаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)