Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
30 лістапада 2020

У Беларусі ўзнагародзяць больш за 1,1 тыс. донараў крыві

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1,1 тыс. донараў узнагародзяць у час рэспубліканскай акцыі "Ганарымся донарамi!". Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, паведамляе БЕЛТА.

Акцыя стартавала ў РНПЦ 26 лістапада. Пры садзейнічанні Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў цёплай і дружалюбнай атмасферы прайшло ўрачыстае мерапрыемства па ўзнагароджанні донараў крыві, яе кампанентаў знакамі ўзнагароды Міністэрства аховы здароўя "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь".

Далей мерапрыемствы па ўшаноўванні ганаровых донараў пройдуць па ўсёй Беларусі. Усяго за час акцыі ў Беларусі ўзнагародзяць больш за 1,1 тыс. донараў крыві і яе кампанентаў. "Узнагароджанне знакам узнагароды - гэта прызнанне дзяржавай высакароднага ўкладу ў развіццё донарства крыві і яе кампанентаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Асноўная мэта рэспубліканскай акцыі - асабліва адзначыць тых донараў, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё добраахвотнага донарства і папулярызацыю донарства крыві, яе кампанентаў.

Для прысваення ганаровага звання "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" павінна быць не менш за 20 бязвыплатных данацый крыві (плазмы, лейкацытаў, трамбацытаў - не менш за 40) альбо 40 аплатных данацый крыві або 80 данацый кампанентаў крыві.