Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
2 лістапада 2020

У Беларусі з 1 лістапада павялічваюцца пенсіі, дапамогі і іншыя сацыяльныя выплаты

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 лістапада ў Беларусі павялічваецца памер дзіцячых дапамог, сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў і іншыя выплаты. Гэта звязана са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Новыя памеры БПМ і МСБ

З 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021 года ў разліку на месяц бюджэт пражытачнага мінімуму ўстаноўлены ў памеры Br258,11. Для працаздольнага насельніцтва БПМ роўны Br285,68, пенсіянераў - Br195,15, студэнтаў - Br248,06, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br165,18, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br228,85, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br278,16.

Таксама ў Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу. Яны будуць дзейнічаць па 31 студзеня 2021 года. Так, мінімальны спажывецкі бюджэт для працаздольнага насельніцтва складзе Br528,3, пенсіянераў - Br410,1, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br352,55, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br448,14, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br457,49, на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек - Br419,78, маладой сям'і з трох чалавек - Br450,43. 
Дзіцячыя дапамогі
У сувязі з ростам БПМ з 1 лістапада на 0,8 працэнта павялічваюцца і дзярждапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складзе Br2581,1 (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br3613,54 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада будзе выплачвацца ў памеры Br258,11, дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) - у памеры Br129,06.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, што вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда - Br180,68, на іншых дзяцей у сям'і - Br129,06. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br258,11 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br309,73 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, - Br180,68.

Новыя памеры гэтых выплат будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2021 года. Яны звычайна пераглядаюцца ў лютым, маі, жніўні і лістападзе. 

Выплаты пенсіянерам

У сувязі з ростам БПМ будуць пераразлічаны сацыяльныя пенсіі, надбаўкі да пенсій, павышэнні асобным катэгорыям пенсіянераў, даплаты атрымальнікам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія абслугоўваюцца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Сацыяльныя пенсіі розным катэгорыям людзей з інваліднасцю вар'іруюцца ад Br193,58 да Br283,92. Атрымальнікам сацыяльных пенсій старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост будуць выплачваць Br129,06. Надбаўкі да пенсій вырастуць да Br32,27 і Br64,53 (для розных катэгорый), даплаты непрацуючым пенсіянерам старэйшым за 75 гадоў складуць Br48,4, старэйшым за 80 гадоў - Br64,53.

Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамі ваенных дзеянняў).

Акрамя таго, большымі стануць памеры дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і іншыя сацыяльныя выплаты, што вылічваюцца з памеру БПМ.