• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Аб пасяджэнні

21.06.2024

Пры Веткаўскім райвыканкаме ажыццяўляе дзейнасць назіральная камісія, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, камісіі па справах непаўналетніх, установы аховы здароўя "Веткаўская цэнтральная раённая бальніца", раённага аб'яднання прафсаюзаў, дзяржаўнай установы "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Веткаўскага раёна".

Праца назіральнай камісіі накіравана, перш за ўсё, на аказанне дапамогі ў рабоце органам, якія выконваюць пакаранне, правядзенне прафілактычнай работы з асобамі, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, садзейнічанне ў выпраўленні асуджаных, забеспячэнне рэсацыялізацыі асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі.

21 чэрвеня 2024 года на базе Свяцілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта адбылося чарговае выязное пасяджэнне наглядальнай камісіі з удзелам прадстаўнікоў КСУП "Свяцілавічы-Агра", Свяцілавіцкага лясніцтва і крымінальна-выканаўчай інспекцыі Веткаўскага РАУС.

Членамі камісіі праведзены прафілактычныя гутаркі з працуючымі ў КСУП "Свяцілавічы-Агра", ААТ "Стаўбунскі", якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Веткаўскага РАУС, а таксама з асобамі, якія маюць не пагашаную судзімасць, пражываючымi на тэрыторыі Свяцілавіцкага сельскага Савета. Усяго разгледжана 9 чалавек.

Падчас правядзення прафілактычнай гутаркі кожны з прысутных на камісіі папярэджаны аб неабходнасці вядзення правапаслухмянага ладу жыцця і недапушчэнні парушэнняў адбыцця пакарання, некаторым таксама ўказана на неабходнасць рэгулярнага наведвання ўрача-нарколага раённай бальніцы.

Непрацуючым асобам растлумачаны парадак працаўладкавання праз органы па працы, а таксама рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага і ў якасці звярнуўшагася па садзейнічанне ў працаўладкаванні, уручаны памяткі, якія змяшчаюць неабходную інфармацыю.