• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Паважаныя працуючыя грамадзяне, памятайце!

03.05.2024

Атрымліваючы заработную плату "ў канверце" (гэта значыць без заключэння працоўнага або іншага дагавора) вы пазбаўляеце сябе гарантый, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, такіх як:

 

  • атрыманне заработнай платы ва ўстаноўленыя тэрміны і за адпрацаваны час;
  • прадастаўленне працоўнага і сацыяльных водпускаў, кампенсацый за нявыкарыстаны працоўны водпуск;
  • атрыманне дапамогi па часовай непрацаздольнасці і цяжарнасці і родах!

 

У любы час і без усялякіх прычын працадаўца можа адмовіцца ад работніка, працоўны і (або) грамадзянска-прававы дагавор з якім не заключаны і ў будучыні такая праца не будзе залічана ў страхавы і працоўны стаж працы пры прызначэнні пенсіі.

Пры звароце за прызначэннем працоўнай пенсіі па ўзросце страхавы стаж да 2025 года павінен быць 20 гадоў.

Атрымаць інфармацыю аб прадстаўленых працадаўцам звестках аб стажы і зарплаце, з якой выплачваюцца ўзносы, Вы можаце:

 

  • бясплатна – у органах Фонду (https://ssf.gov.by/ru/contacts-ru/). Пры звароце неабходна прад'явіць пасведчанне сацыяльнага страхавання, дакумент, які сведчыць асобу;
  • платна – у аддзяленнях паштовай сувязі (код паслугі 3.25.02). Адрасы аддзяленняў паштовай сувязі, дзе можна атрымаць паслугу, даступны на сайце www.belpost.by;
  • скарыстаўшыся мабільнай праграмай "ФСАН", якую можна спампаваць на сваю мабільную прыладу (на адной з платформ Google Play, APP Store, AppGallery), уваход у дадатак - па лагіне і паролю, атрыманаму пасля рэгістрацыі і праходжання аўтэнтыфікацыі ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі. Падрабязная інфармацыя з відэаінструкцыямі размешчана на сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў раздзеле "Мабільны дадатак" (адрас сайта: ssf.gov.by).

 

І. Батарэева, начальнік Веткаўскага раённага сектара ФСАН