• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Працягваецца справаздачны час для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду самастойна.

08.02.2024

Не забудзьцеся аформіць стаж

Начальнік Веткаўскага раённага сектара Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Батарэева нагадвае, што абавязковыя страхавыя ўзносы ІП самастойна налічваюць і выплачваюць з дня пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыкаў у органах Фонду.

Сума ўзносаў залежыць ад ажыццяўлення і няажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў справаздачным перыядзе. Гэтыя звесткі адлюстроўваюцца ў дакуменце персаніфікаванага ўліку па форме ПУ-3. Па выніках 2023 года яго трэба прадставіць не пазней за 31 сакавіка.

Разлічваюць належныя да выплаты ўзносы з самастойна вызначанага даходу. Аднак мінімальная сума не павінна быць менш за вылічанай з сумы памераў устаноўленай у адпаведнасці з заканадаўствам мінімальнай заработнай платыза гэты перыяд. Калі вы працавалі няпоўны год, то мінімальная сума ўзносаў разлічваецца з сумы мінімальнай зарплаты прапарцыйна перыядам ажыццяўлення дзейнасці. Тэрмін выплаты - не пазней за 1 сакавіка.