• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Спальваў смецце - атрымаў апёкі: небяспечнае навядзенне парадку

16.05.2024

З надыходам вясны пытанне выпальвання сухой травы і ўтылізацыі расліннага смецця становіцца вельмі актуальным, асабліва ў сельскай мясцовасці. Уладальнікі дачных і прыватных дамоў імкнуцца хутка пазбавіцца ад леташняй расліннасці і смецця, але выбіраюць не заўсёды бяспечныя метады, што можа прывесці да сур'ёзных наступстваў. 

- Не проста так кажуць, што вясна − гэта гарачая пара для ратальнікаў, − каментуе намеснік начальніка Веткаўскага РАНС Вячаслаў Буцько. - Гэта сапраўды так, бо ў бягучым годзе ратавальнікі вобласці ўжо больш за 160 разоў выязджалі на ўзгараннi травы і хмызняку агульнай плошчай больш за 25 га на тэрыторыях усіх раёнаў вобласці. Акрамя таго,адбываюцца пажары па віне агароднікаў і садаводаў, якія наводзяць парадак на сваіх участках: спальваюць смецце, парушаючы правілы пажарнай бяспекі.

Падтрымліваць парадак у двары і на ўчастку дома, вядома, важна і трэба. Гэта ж клопат аб уласным камфорце. Аднак трэба разумець, што нават дробная неасцярожнасць ці няўважлівасць можа прывесці да сумных наступстваў. У свята вясны і працы, 1 мая, у в. Прудок Светлагорскага раёна адбыўся пажар, у выніку якога агнём пашкоджана два хлявы. Як растлумачыў гаспадар, 70-гадовы пенсіянер, ён наводзіў парадак на сваім падворку, спальваў назапашанае смецце. Але гэта прывяло да не кантралюемага распоўсюджвання агню, які самастойна ён патушыць не змог. На шчасце, пенсіянер не пацярпеў. А вось у Рэчыцкім раёне без траўм не абышлося. 29 красавіка на нумар 112 паступіла паведамленне з установы аховы здароўя, што да іх за дапамогай звярнуўся 22-гадовы хлопец. Як высветлілася, у выніку спальвання смецця на ўласным падворку ў в. Броннае хлопец атрымаў тэрмічныя апёкі 3% цела.

 

Разводзіць вогнішчы і спальваць расліннае смецце на сваім прысядзібным участку можна, але варта гэта рабіць толькі папярэдне падрыхтаваўшыся.

Неабходна абкапаць месца вогнішча і забяспечыць яго першаснымі сродкамі пажаратушэння: вядро з вадой, рыдлёўка, вогнетушыцель. Нельга разводзіць вогнішча паблізу згараемых будынкаў і збудаванняў - лепш аднесці яго на бяспечную адлегласць, выключаючую магчымасць загарання маёмасці. Перад тым, як пакінуць месца развядзення вогнішча, неабходна пагасіць яго да поўнага спынення тлення. 

− Хацелася б нагадаць, што спальваць можна расліннае смецце, - кажа Вячаслаў Буцько. − Камунальныя адходы падлягаюць збору і выдаленню: гаспадары абавязаны прымаць меры па іх дастаўцы ў санкцыянаваныя месцы захоўвання. Што тычыцца выпальвання сухой расліннасці на пні, то ў адпаведнасці з артыкулам 16.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь Аб адміністрацыйных парушаннях незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на пні, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер паліквідацыі палаў на зямельных участках – цягнуць накладанне штрафу ўразмеры ад 10 да 30 базавых велічынь.   Таксама згодна з артыкулам 16.41. развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах таксама цягне накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.

- Вядома, каб папярэдзіць узнікненне палаў сухой травы, пажараў з-за парушэння правілаў бяспекі пры спальванні смецця, − кажа Вячаслаў Буцько, − ратавальнікі праводзяць цэлы комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Адукацыйная праца ў садовых таварыствах і дачных кааператывах праходзіць на пастаяннай аснове.

Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі!