• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Старт сезона палявання на казулю

10.05.2024

З 15 мая бягучага года ў рэспубліцы стартуе сезон палявання на казулю. Паляванне будзе дазволена па 30 верасня 2024 года, на працягу сутак, на дарослых самцоў, і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту, ружэйным спосабам з засады, з падыходу. Можна ўжываць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй або карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты.

Грамадзянін пры правядзенні палявання павінен мець пры сабе:

 

  • дзяржаўнае пасведчанне на права палявання;
  • дакументы, якія пацвярджаюць факт выплаты дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне права на паляванне;
  • паляўнічую пуцёўку або дазвол і паляўнічую пуцёўку да дазволу, выдадзеныя гэтаму грамадзяніну (альбо грамадзянін павінен быць указаны у паляўнічай пуцёўцы да дазволу, якая знаходзіцца ў кіраўніка палявання);
  • дазвол органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі пры паляванні з асабістай зброяй альбо дазвол на нашэнне паляўнічай зброі і боепрыпасаў да яе, атрыманых у часовае карыстанне на час палявання ў карыстальніка паляўнічых угоддзяў у парадку, устаноўленым Міністэрствам лясной гаспадаркі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў, пры паляванні з іх выкарыстаннем.

 

Здабываць самак казулі забаронена да 1 кастрычніка, паколькі ў вясенне-летні перыяд яны выношваюць і гадуюць патомства. У выпадку незаконнай здабычы цяжарнай самкі казулі, давядзецца пакрыць шкоду, як за казулю, так і за кожнага яе эмбрыёна.

Просім усіх неабыякавых грамадзян паведамляць аб фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства па тэлефоне даверу Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету 8 (0232) 32-70-00 або па тэлефонах даверу Дзяржаўнай інспекцыі: 8 (017) 39-00-000, 8 (033) 333-6-000.

Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.