• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

У службу «Адно акно» за атрыманнем пасведчання шматдзетнай сям'і

28.12.2023

У адпаведнасці з артыкулам 62 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і шматдзетнай з'яўляецца сям'я, у якой на ўтрыманні і выхаванні знаходзяцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў.

Статус шматдзетнай сям'і пацьвярджаецца пасьведчаньнем, якое выдаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Узор пасведчанні і парадак яго выдачы зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

Для атрымання пасведчання шматдзетнай сям'і неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

-заява аб выдачы пасведчання шматдзетнай сям'і;

-пашпарты або іншыя дакументы, якія сведчаць асобу бацькоў;

-пасведчанне аб заключэнні шлюбу для асоб, якія знаходзяцца ў шлюбе;

-копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, - для няпоўных сем'яў

-пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, – пры наяўнасці такіх сведчанняў).

Службай «адно акно», у рамках выкананне ўскладзеных на яе функцый і задач, будуць самастойна запытаны наступныя дакументы:

1.даведка (даведкі) аб месцы жыхарства і складе сям'і ці копія асабовага рахунку;

2.звесткі ўстаноў адукацыі, а таксама іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, аб выхаванні навучэнца ў сям'і аднаго з бацькоў і (або) звесткі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый аб пражыванні дзіцяці ў сям'і аднаго з бацькоў - у выпадках скасавання шлюбу бацькамі дзяцей (калі дакументальна не вызначана месца пражывання дзяцей з адным з бацькоў і не ўстаноўлены аліменты на утрыманне дзяцей);

3.акт абследавання сям'і, якая выхоўвае дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, - у выпадку звароту аднаго з бацькоў у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган у адпаведнасці з яго рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання), якое не супадае з месцам фактычнага пражывання сям'і;

4.звесткі аб адсутнасці факту выдачы пасведчання шматдзетнай сям'і другому з бацькоў па яго месцы жыхарства (месцы знаходжання) - пры рэгістрацыі бацькоў па месцы жыхарства (месцу знаходжання) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па розных адрасах.

Графік працы службы «Адно акно»

з 1 па 15 студзеня 2024 г.:

панядзелакаўторакасяроддзепятніца з 8.00 да 17.00
абедзенны перапынак
з 12:00 да 13:00;
чацвер з 11.00 да 20.00
абедзенны перапынак
з 15:00 да 16:00,
выхадны: субота, нядзеля.

Папярэдні запіс зацікаўленых асоб на прыём службу "адно акно" ажыццяўляецца па тэл. (8 02330) 4-30-75, 4-28-21.

Прыём ажыццяўляюць спецыялісты службы «Адно акно»: Кузьміна Вікторыя Мікалаеўна, кантактны тэлефон: (8 02330) 4-30-75;

(8 02330) 4-28-21.

Адзіны тэлефонны нумар 142.

У адміністрацыйным будынку Веткаўскага райвыканкама створаны ўмовы даступнасці інфармацыі для інвалідаў па зроку з ужываннем рэльефна-кропкавага шрыфта Брайля ў службе "адно акно".

Паняцце -