• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Увага! Нераст!

11.03.2024

Большасць відаў рыб, якія жывуць у вадаёмах і вадацёках Беларусі, адносіцца да вясенне-нерастуючых. Менавіта ў гэты перыяд рыба актыўна размнажаецца.

У рыбалоўных угоддзях Гомельскай вобласці з 20 сакавіка па 18 мая, рыбалоўства забараняецца, за выключэннем лоўлі рыбы:

- 1 вудай з адным кручком або 1 спінінгам, абсталяваным адной штучнай прынадай, маючай не больш за два адзінарных кручка, або падвойных, або трайных кручкоў, у светлы час сутак з берага.

Дапускаецца заход у ваду ў выпадку, калі ён не звязаны непасрэдна з лоўляй рыбы (адчэп прынады, абыход перашкод).

Дазволена выкарыстоўваць падсачак для ўздыму здабытай рыбы, вылаўленай 1 вудай або 1 спінінгам.

Не забаронена ажыццяўляць лоўлю рыбы з лёду, штучных збудаванняў, за выключэннем чыгуначных і іншых мастоў, плацін, каля шлюзаў, помпавых станцый, іншых гідратэхнічных збудаванняў, у дачыненні да якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую дзейнасць, на адлегласці бліжэй за 50 метраў у абодва бакі ад межаў названых тэхнічных збудаванняў.

У мэтах выключэння браканьерства і незаконнай лоўлі рыбы ў перыяд вясновай забароны, выкарыстанне фізічнымі і юрыдычнымі асобамі маламерных судоў у рыбалоўных угоддзях забаронена, за выключэннем выкарыстання такіх судоў без рухавікоў паляўнічымі ў мэтах усталёўкі або зняцця падсадных качак, профіляў, пудзілаў і для ўзняцці здабытай дзічыны. У выпадку неабходнасці выкарыстання маламерных судоў для перамяшчэння па водным аб'екце ў гаспадарчых, транспартных і іншых мэтах, райвыканкамы, гарвыканкамы маюць права прымаць рашэнні аб дазволе выкарыстання такіх судоў у тэрміны забароны.

Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў у выпадку незаконнай канфіскацыі рыбы ў перыяд забароны шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, кампенсуецца на падставе такс, устаноўленых пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 219, у патройным памеры па кожным канфіскаваным вiдзе рыбы.

За дадатковай інфармацыяй па пытаннях аховы жывёльнага і расліннага свету, звяртацца ў Гомельскую абласную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Гомель, вул. Чарняхоўскага 12А, тэл. 8 (0232) 32-70-00 ці па тэлефоне гарачай лініі Дзяржінспекцыі 8-033-333-60-00 ці 8-017-390-00-00 (кругласутачна).

Гомельская абласная інспекцыя АЖiРМ.