• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Увазе грамадзян, якія атрымліваюць пенсіі, дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей!

13.06.2024

У сувязі са змяненнем заканадаўства з 1 ліпеня 2024 г. змяняецца парадак атрымання грамадзянамі пенсій, дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

 

Грамадзянам, якія пражываюць у горадзе Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання, раённых цэнтрах, пенсія (дапамога) будзе выплачвацца праз банк:

пенсія:

- грамадзянам ва ўзросце да 70 гадоў;

- інвалідам III групы;

дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей (за выключэннем атрымальнікаў дапамог, якія маюць інваліднасць 1 і 2 групы, і атрымальнікаў дапамог, у сям'і якіх выхоўваецца дзіця-інвалід да 18 гадоў.

Для атрымання пенсіі (дапамогі) у банку неабходна не пазней за 21 чэрвеня 2024 г. адкрыць базавы рахунак у абраным банку (можна выбраць атрыманне ў касе банка або з выкарыстаннем банкаўскай карткі);

Банкі-партнёры: ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк", "Прыёрбанк" ААТ,
ААТ "Белаграпрамбанк ", ААТ "Сбер Банк", ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк", ААТ "Банк Дабрабыт", ААТ "Белзнешэканомбанк".

УВАГА! Заява будзе накіравана банкам у орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Не адкладайце пытанні з выплатай пенсій на апошні дзень!