• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Новыя тэхналогіі ў фізіцы абмяркуюць анлайн аладыя вучоныя з Беларусі і Казахстана

17.04.2020

Рэспубліканская навуковая канферэнцыя "Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі" пройдзе ў анлайн-рэжыме 23 красавіка ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Форум аб'яднае студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з ВНУ Беларусі і Казахстана. Для ўдзелу зарэгістравана больш за 250 работ. Даклады будуць прадстаўлены ў чатырох секцыях.

Так, у блоку "Новыя матэрыялы і тэхналогіі" размова пойдзе аб даследаванні аптычных характарыстык фотахромных пакрыццяў, атрыманых золь-гель метадам, нанакампазіцыйных палімерных матэрыялах, перавагах пакрыцця з наначасціц.

Распрацоўкі WEB, мабільных, гульнявых дадаткаў прадставяць у секцыі "Аўтаматызацыя даследаванняў". Яшчэ адзін блок пытанняў прысвечаны мадэляванню фізічных працэсаў. Прымяненне гульнявых тэхналогій, выкарыстанне элементаў мнематэхнікі, інтэрактыўных трэнінгаў абмяркуюць у секцыі "Методыка выкладання фізікі".

Матэрыялы канферэнцыі апублікуюць у зборніку.

Праграма форуму прадугледжвае таксама школу для маладых вучоных, у час якой раскажуць аб прымяненні золь-гель метаду для сінтэзу функцыянальных матэрыялаў.

Арганізуюць форум, які праводзіцца ўжо дзявяты раз, Міністэрства адукацыі, ГДУ імя Ф.Скарыны, факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ.-0-

Новости Беларуси (БЕЛТА)