• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Старшынёй Гомельскага аблвыканкама назначаны Генадзь Салавей

30.07.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў на пасаду старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што назначэнне губернатарам не стала нечаканасцю для Генадзя Салаўя. "Мы з табой на гэту тэму гаварылі і па-мужчынску зусім нядаўна, пару дзён таму. Калі бярэшся, значыць ведаеш, куды ідзеш. Працаваў сам, бачыў. Галоўнае, каб быў рэзультат".

Пры гэтым Прэзідэнт ацаніў сітуацыю ў Гомельскай вобласці як няпростую. "Там цэлы клубок праблем. Мне здаецца, нягледзячы на тое, што гэта самая паўднёвая вобласць, яна больш складаная нават чым Віцебская, на перспектыву. Там трэба вельмі сур'ёзна папрацаваць, пачынаючы ад севазвароту і заканчваючы прамысловымі гігантамі", - растлумачыў ён. У якасці негатыўнага прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў сітуацыю на "Гомсельмашы", калі там былі выпадкі штучнага завышэння эканамічных паказчыкаў. "Не дапускайце ніякай фальсіфікацыі, - папярэдзіў Прэзідэнт. - Вы бачыце, што адбылося на "Гомсельмашы", калі яны давалі справаздачу,
што яны камбайны вырабілі, а там камплекты камбайнаў валяліся на складзе нават не ўкамплектаваныя. І ўсе, пачынаючы ад Румаса, Качанавай, Турчына і заканчваючы кіраўнікамі адміністрацый, там хадзілі і не бачылі, што адбываецца. Тады гераічна даводзіцца пераадольваць тыя перашкоды, якія там узніклі. Не мне вам тлумачыць, што трэба рабіць. Ідзіце і пачынайце працаваць".

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што гатовы разам абмяркоўваць шляхі выхаду са складаных сітуацый. "Ёсць праблемы, гаварыце, будзем вырашаць разам. Але ні ў якім разе не трэба ўпірацца ў сценку і спыняцца. Няма ніякіх сцен. Няма сёння ў краіне непераадольных перашкод, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - У адной лодцы (мы ўсе знаходзімся. - Заўвага БЕЛТА). Апусцілі рукі - на тым месцы брэш. Патонем разам. Таму трэба дзейнічаць, не гледзячы па баках. А калі і паглядзелі, то толькі для таго, каб вывучыць сітуацыю і прыняць решэнне".

Прэзідэнт ахарактарызаваў новага губернатара як чалавека, здольнага дзейнічаць хутка, рашуча, без доўгіх ваганняў. Такія якасці вельмі важныя для кіраўніка, паколькі абстаноўка ў свеце і ў краіне не пакідае магчымасцей для доўгіх дыскусій. "Памыліліся - па дарозе выправіце, крыху падкарэкціруеце курс. Але часу няма. Выбары адны, выбары другія, будзе няпроста", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Генадзь Салавей нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Тупалы Навагрудскага раёна. У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у 2012 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Па 1992 год працаваў на розных пасадах сельскагаспадарчых арганізацый Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Затым у тым жа раёне ўладкаваўся на работу ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Лань", дзе з 1992 па 1999 год рос па службе і стаў старшынёй праўлення кааператыва "Лань-Нясвіж", а ў 2011 годзе - дырэктарам ААТ "Лань-Нясвіж". На працягу 2012-2018 гадоў Генадзь Салавей працаваў у кіраўніцтве мясцовых органаў улады: быў першым намеснікам, старшынёй Нясвіжскага райвыканкама, узначальваў Клецкі райвыканкам. Да назначэння на пасаду губернатара быў першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама. Месца губернатара заставалася вакантным з таго часу, як Уладзімір Дворнік, які кіраваў Гомельскай вобласцю з 2010-га па красавік 2019 года, быў назначаны на пасаду намесніка прэм'ер-міністра.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)