• Ветковский районный исполнительный комитетВетковский районный исполнительный комитет
  • Природа Ветковского краяПрирода Ветковского края
  • Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. ШкляроваВетковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. Шклярова
  • НовостройкиНовостройки
  • Зона отдыха «Ставок»Зона отдыха «Ставок»
  • Храм Преображения ГосподняХрам Преображения Господня
Главная -  Новости -  Новости района

Павіншаваць родных і блізкіх са Святам Перамогі цяпер можна паштоўкай “З Перамогай на Радзіму”, якую адмыслова да знакавай даты падрыхтавалі супрацоўнікі Веткаўскга музея

21.04.2020

У гісторыі Беларусі тэма вялікай Айчыннай вайны мае вялікае значэнне. Гэта адначасова і смутак па тых хто не вярнуўся жывым дадому, і вялікі гонар за тых хто прынёс Перамогу ў родную хату. Менавіта момант вяртання салдата з фронта на родны падворак адлюстраваны на карціне М.П. Андыка “З Перамогай на Радзіму”. Многія гады гэты твор мастацтва захоўваецца ў фондах Веткаўскага музея, не адзін раз ён упрыгожваў выставачныя праекты ў розныя гады, а ў гэты знакавы год – 75-годдзя Перамогі ў вялікай Айчыннай вайне, карціна атрымала выгляд віншавальнай паштоўкі.

На карціне-паштоўцы мы бачым салдата, які вяртаецца дахаты. Ён прайшоў усе выпрабаванні вайны і гатовы да новага жыцця, жыцця без вайны. А што ж сустракае яго ў родным куточку? Там, дзе засталася хата, жонка, дзеці… Там, дзе ўсё такое роднае і блізкае. Сутракаюць коміны спаленых дамоў, абпаленыя сады... Але ж агульны выгляд разбуранай вёскі, застаецца на заднім плане, ён нібы прывід, успамін пра ліхалецці, якія прыйшлося перажыць. Усё навокал “крычыць” аб жыцці, якое прабіваецца з усіх куткоў: кветкі квітнеюць уздоўж агароджы, рака разліваецца блакітам, каровы статкам пасуцца на лузе. Так, усё жывое, усё жыве! І бусел - галоўны сімвал Беларусі, развіваецца ў чыстым мірным небе і ляціць да свайго гнязда, у якім яго ўжо чакаюць бусляняты – працяг роду, працяг жыцця. Мірнага жыцця ў суладнасці з прыродай.

Нам пашанцавала нарадзіцца ў краіне белага бусла, у краіне пад чыстым блакітным небам! Наш абавязак не забываць тых, хто коштам свайго жыцця здабыў для нас гэтую святую Перамогу. Яны жывуць пакуль мы памятаем, пакуль у кожным з нас жыве памяць пра вялікі подзвіг народа.

Набыць віншавальную паштоўку “З Перамогай на Радзіму” можна ў сувенірным кіёску Веткаўскага музея. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, увага да блізкіх – самы каштоўны падарунак!

П.М. Цалка,
дырэктар Веткаўскага музея