• Ветковский районный исполнительный комитетВетковский районный исполнительный комитет
  • Зона отдыха «Ставок»Зона отдыха «Ставок»
  • Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. ШкляроваВетковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. Шклярова
  • Храм Преображения ГосподняХрам Преображения Господня
  • Природа Ветковского краяПрирода Ветковского края
  • НовостройкиНовостройки
Главная -  Новости -  Новости района

У Дзень роднай мовы калектыў Стаўбунскай сярэдняй школы арганізаваў для сваіх навучэнцаў свята

04.03.2019

Пакуль жыва мова — жыве і народ, жывуць яго гісторыя і памяць. Памятуючы аб гэтым, калектыў Стаўбунскай сярэдняй школы ў Дзень роднай мовы арганізаваў для сваіх навучэнцаў свята. Яго спадарыня, Раіса Міхайлаўна Пяўнёва, расказала ўсім гасцям няпростую гісторыю развіцця беларускай мовы: пра росквіт мовы ў часы ВКЛ, пра перыяд заняпада, калі беларуская мова знаходзілася пад забаронай, і пра сённяшняе яе адраджэнне. Але і самі госці свята не засталіся ў баку: школьнікі з радасцю чыталі вершы пра мову, Радзіму і матулю, настаўнікі прачыталі сур’ёзныя творы Пімена Панчанкі і Кастуся Цвіркі.

Было адзначана, што мы бянтэжымся размаўляць на роднай мове або нам здаецца, што мы наогул не ведаем беларускай мовы. Але гэта не так. Таму спадарыня свята прапанавала кожнаму госцю ўслых сказаць па аднаму слову на беларускай мове, каб паказаць, што яны ведаюць шмат беларускіх слоў.

Але ж найбольшае ўражанне на гасцей зрабіў выступ вучаніц 11-га класа. Дзяўчыны прачыталі ўрывак з твора Ніла Гілевіча “Родныя дзеці” “Адступленне пятае — кулінарнае”, ды так смачна расказвалі пра беларускія стравы, што кожны ўявіў сабе прыгожы святочны беларускі стол.

Напрыканцы сустрэчы школьнікам было прапанавана паспрабаваць ў гэты дзень размаўляць на беларускай мове. І вам, чытачы, мы прапануем не баяцца і спрабаваць размаўляць на беларускай мове, любіць і паважаць яе!

Е. МАКСІМАВА, настаўнік Стаўбунскай сярэдняй школы.